Download Print this page

Arrow CVC Quick Manual page 4

Central venous catheter
Hide thumbs Also See for CVC:

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 1
• Увесці запраўлены тупаканцовы зонд з датчыкам ціску ў поршань і далей праз клапан
шпрыца Arrow Raulerson, і назіраць за імпульсамі цэнтральнага вянознага ціску.
◊ Выняць зонд з датчыкам ціску, калі выкарыстоўваецца шпрыц Arrow Raulerson.
Пульсуючы крываток (калі няма абсталявання для правядзення гемадынамічнага
маніторынгу):
• Выкарыстоўваць зонд з датчыкам ціску для адкрыцця клапаннай сістэмы шпрыца
Arrow Raulerson і назіраць за пульсуючым крыватокам.
• Аддзяліць шпрыц ад іголкі і назіраць за пульсуючым крыватокам.
Папярэджанне. Пульсуючы крываток, як правіла, сведчыць аб выпадковым праколе артэрыі.
Увага! Нельга лічыць колер аспіраванай крыві індыкатарам вянознага доступу.
Увядзенне правадніка:
Праваднік:
Даступны камплекты або наборы з рознымі праваднікамі. Прадугледжаны праваднікі розных
дыяметраў, даўжыні і канфігурацыі наканечнікаў для спецыяльных метадаў увядзення
катэтэра. Азнаёміцца з правадніком(амі) для выкарыстоўвання па спецыяльным метадзе перад
пачаткам фактычнай працэдуры ўвядзення катэтэра.
Arrow Advancer (дзе гэта прадугледжана):
Arrow Advancer выкарыстоўваецца для выпрамлення «J»-падобнага кончыка правадніка для
ўвядзення правадніка ў шпрыц Arrow Raulerson ці іголку.
Пры дапамозе вялікага пальца сціснуць «J»-падобны кончык (гл. малюнак 2).
Размясціць наканечнік Arrow Advancer са сціснутым «J»- падобным кончыкам у адтуліне ў
задняй частцы поршня шпрыца Arrow Raulerson або правадніковай іголкі. (гл. малюнак 3).
10. Прасунуць праваднік у шпрыц Arrow Raulerson прыблізна на 10 см, пакуль ён не пройдзе
праз клапан шпрыца або правадніковую іголку.
• Для аблягчэння прасоўвання правадніка праз шпрыц Arrow Raulerson праваднік можна
злёгку падкручваць.
11. Падняць вялікі палец і адсунуць Arrow Advancer прыблізна на 4–8  см ад шпрыца
Arrow Raulerson або правадніковай іголкі. Апусціць палец на Arrow Advancer і, моцна
ўтрымліваючы праваднік, падпіхнуць абодва ў цыліндр шпрыца, каб яшчэ далей прасунуць
праваднік. Працягваць такім чынам, пакуль праваднік не дасягне жаданай глыбіні.
12. У якасці даведкавага значэння глыбіні ўвядзення правадніка выкарыстоўваць
сантыметровыя меткі на правадніку (пры наяўнасці).
ЗАЎВАГА. Калі праваднік выкарыстоўваецца сумесна з шпрыцам Arrow Raulerson (цалкам
запоўненым) і правадніковай іголкай 6,35  см (2-1/2 дзюймаў), можна мець на ўвазе
наступныя арыенціры для вызначэння адноснага месцазнаходжання кончыка правадніка:
• метка 20  см (дзве  паласы) дасягае задняй часткі поршня  =  кончык правадніка ў
канцы іголкі;
• метка 32  см (тры  паласы) дасягае задняй часткі поршня  =  кончык правадніка
прыблізна на 10 см за межамі іголкі.
Увага! Заўсёды моцна трымаць праваднік. Для зручнасці абыходжання пакідаць
дастатковую даўжыню правадніка. Бескантрольны праваднік можа прывесці да
эмбаліі.
Папярэджанне. Не цягнуць поршань шпрыца Arrow Raulerson да сябе, пакуль
праваднік знаходзіцца на месцы; паветра можа трапіць у шпрыц праз зваротны
клапан.
Увага! Не ўліваць паўторна кроў, каб знізіць рызыку ўцечкі крыві праз зваротны бок
(вечку) шпрыца.
Папярэджанне. Для паніжэння рызыкі магчымага рассякання або пашкоджання
правадніка не вымаць яго ўсутыч да вастрыя іголкі.
13. Утрымліваючы на месцы праваднік, выдаліць правадніковую іголку і шпрыц Arrow
Raulerson (або катэтэр).
14. Для рэгулявання неабходнай даўжыні ў адпаведнасці з патрэбаванай глыбінёй
размяшчэння пастаяннага катэтэра выкарыстоўваць сантыметровыя меткі на правадніку.
15. Калі патрабуецца, пашырыць месца праколу скуры рэжучым краем скальпеля, адгорнутым
ад правадніка.
Папярэджанне. Не разразаць праваднік, каб змяніць яго даўжыню.
Папярэджанне. Не абразаць праваднік скальпелем.
• Размяшчаць рэжучы край скальпеля надалей ад правадніка.
• Калі скальпель не выкарыстоўваецца, ужываць ахоўную і/або запорную прыладу
(пры наяўнасці) для паніжэння рызыкі нанясення траўмы вострым прадметам.
16. Выкарыстоўваць расшыральнік тканіны, каб павялічыць доступ у тканіне да вены, як
патрабуецца. Павольна праводзіць вугал правадніка праз скуру.
Папярэджанне. Не пакідаць расшыральнік тканак на месцы ў якасці пастаяннага
катэтэра. Калі расшыральнік тканак пакінуць на месцы ўвядзення катэтэра, гэта
можа прывесці да перфарацыі сценкі сасуда пацыента.
Прасоўванне катэтэра:
17. Нанізаць кончык катэтэра на праваднік. Для забеспячэння трывалага ўтрымання
правадніку пакінуць дастатковую даўжыню правадніка на канцы катэтэра з раздымам.
18. Утрымліваючы катэтэр побач са скурай, лёгкімі падкручваючымі рухамі ўвесці яго ў вену.
Папярэджанне. Прымацоўваць заціск і замок катэтэра (пры наяўнасці) толькі пасля
вымання правадніка.
19. Выкарыстоўваючы ў якасці кантрольных кропак сантыметровыя меткі на катэтэры,
прасунуць яго да канчатковага месца размяшчэння.
ЗАЎВАГА. Сантыметровыя меткі адлічваюцца ад кончыка катэтэра:
• лікавыя значэнні: 5, 15, 25, і г. д.;
• паласы: кожная паласа адзначае інтэрвал у 10 см, адна паласа адпавядае 10 см, дзве
паласы — 20 см і г. д.;
• кропкі: кожная кропка адзначае інтэрвал у 1 см.
20. Утрымліваць катэтэр на патрэбнай глыбіні і выдаліць праваднік.
Увага! У выпадку, калі адчуваецца супраціўленне пры спробе выдаліць праваднік
пасля ўсталявання катэтэра, то праваднік можа загібацца за кончык катэтэра ў
сасудзе (гл. малюнак 4).
• У гэтых абставінах, затрыманне правадніка можа прывесці да празмерных намаганняў,
вынікам чаго можа стаць пашкоджанне правадніка.
• Калі будзе адчувацца супраціўленне, выцягнуць катэтэр адносна правадніка на 2–3 см, і
паспрабаваць выняць праваднік.
• Калі супраціўленне захоўваецца, выдаліць праваднік разам з катэтэрам.
Папярэджанне. Для паніжэння рызыкі магчымага разрыву правадніка не
прыкладаць да яго залішнія намаганні.
21. Заўсёды неабходна пераконвацца, што праваднік не пашкодзіўся пры выдаленні.
Завяршэнне ўвядзення катэтэра:
22. Праверыць праходнасць прасветаў, далучыўшы шпрыц да кожнага падаўжальніка і
пацягнуўшы поршань на сябе да паяўлення вянознай крыві.
23. Прамыць прасвет(ы), каб цалкам убраць кроў з катэтэра.
24. Далучыць усе падаўжальнікі да адпаведных трубак з наканечнікамі Люэра, як патрабуецца.
Раздымы, якія не выкарыстоўваюцца, могуць быць «зачынены» наканечнікамі Люэра
паводле стандартнага пратаколу лячэбнай установы.
• Падаўжальнікі забяспечваюцца ссоўнымі заціскамі для таго, каб перакрыць паток праз
кожны з прасветаў падчас змены трубкі або наканечніка Люэра.
Папярэджанне. Адкрыць ссоўны заціск перад уліваннем праз прасвет, каб знізіць
рызыку пашкоджання падаўжальніка з-за павышанага ціску.
Фіксацыя катэтэра:
25. Выкарыстоўваць заціск і замок катэтэра, прылады для стабілізацыі катэтэра, сашчэпкі або
швы (дзе гэта прадугледжана).
• Выкарыстоўваць трохкутную злучальную ўтулку з бакавымі крыльцамі ў якасці
асноўнага заціску на месцы злучэння.
• Выкарыстоўваць заціск катэтэра і замок у якасці дадатковага злучэння пры
неабходнасці.
Увага! Для захавання неабходнага месцазнаходжання кончыка катэтэра звесці да
мінімуму маніпуляцыі з катэтэрам падчас правядзення працэдуры.
Прылада для стабілізацыі катэтэра (дзе гэта прадугледжана):
Прылада для стабілізацыі катэтэра павінна выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з інструкцыямі
вытворцы па ўжыванню.
Заціскі да катэтэру і замок (дзе гэта прадугледжана):
Заціскі да катэтэру і замок выкарыстоўваюцца для аховы катэтэра, калі для стабілізацыі
катэтэру патрабуецца дадатковае месца фіксацыі, а не раздым катэтэра.
Пасля таго, як праваднік выведзены, а неабходныя падаўжальнікі далучаны або
заблакіраваны, разаслаць крылы гумовага заціску і размясціць на катэтэры, як
патрабуецца, пераканаўшыся, што катэтэр не вільготны, каб захаваць правільнае
размяшчэнне наканечніка.
Зашчапіць цвёрды замок над заціскам для катэтэра.
Замацаваць заціскі да катэтэру і замок да пацыента як адно цэлае з дапамогай або
прылады для стабілізацыі катэтэра, або сашчэпак, або швоў. Для фіксацыі трэба
выкарыстоўваць як заціскі да катэтэру, так і замок, каб зменшыць рызыку перамяшчэння
катэтэра (гл. малюнак 5).
26. Перад накладаннем павязкі ў адпаведнасці з інструкцыямі вытворцы трэба пераканацца ў
тым, што месца ўвядзення катэтэра сухое.
27. Пераканацца, што размяшчэнне кончыка катэтэра адпавядае пратаколу лячэбнай
установы.
28. Калі кончык катэтэра размешчаны няправільна, трэба правесці ацэнку сітуацыі і замяніць
катэтэр або паўторна размясціць у адпаведнасці з прынцыпамі і працэдурамі лячэбнай
установы.
Догляд і абслугоўванне:
Павязка:
Выкарыстоўваць павязкі ў адпаведнасці з прынцыпамі і працэдурамі лячэбнай установы, а
таксама нарматыўнымі дакументамі. Павязку трэба неадкладна замяніць, калі парушана яе
цэласнасць, напрыклад, павязка становіцца вільготнай, забруджанай, паслабленай ці больш
не закрывае месца пункцыі.
Праходнасць катэтэра:
Трэба захоўваць праходнасць катэтэра ў адпаведнасці з прынцыпамі і працэдурамі лячэбнай
установы, а таксама нарматыўнымі дакументамі. Увесь персанал, які даглядае за пацыентамі
з цэнтральнымі вянознымі катэтэрамі павінен быць дасведчаны пра эфектыўныя дзеянні з
мэтай падоўжання часа знаходжання катэтэра ў сасудзе і папярэджання траўмы.
Працэдура вымання катэтэра:
29. Размясціць пацыента так, як рэкамендуецца для зніжэння рызыкі патэнцыйнай
паветранай эмбаліі.
30. Зняць павязку.
31. Выслабаніць катэтэр і зняць з катэтэра прылады для фіксацыі.
32. Папрасіць пацыента зрабіць удых і затрымаць дыханне, калі вымаецца катэтэр з унутранай
ярэмнай або падключычнай вены.
33. Павольна выняць катэтэр, выцягваючы яго паралельна паверхні скуры. Калі ў час вымання
катэтэра сустракаецца супраціўленне,
Увага! Катэтэр не павінен насільна вымацца. Гэта можа прывесці да паломкі
катэтэра і эмбалізацыі. У выпадку цяжкасці з выманнем катэтэра трэба кіравацца
прынцыпамі і працэдурамі лячэбнай установы.
34. Аказаць прамы ціск на месца ўваходу катэтэра, пакуль не будзе дасягнуты гемастаз, затым
налажыць аклюзійную павязку з маззю.
Папярэджанне. Астаткавы след ад катэтэра застаецца пунктам уваходу паветра,
пакуль месца пункцыі не будзе пакрытая эпітэліем. Аклюзійная павязка павінна
заставацца на месцы на працягу не меней 24  гадзін або пакуль месца пункцыі не
пакрыецца эпітэліем.
35. У адпаведнасці з прынцыпамі і працэдурамі лячэбнай установы трэба задакументаваць
працэдуру вымання катэтэра, у тым ліку пацвярджэнне таго, што праведзена выманне
ўсяго катэтэра і кончыка.
Даведкавую літаратуру адносна абследавання пацыента, адукацыі медперсанала,
методык увядзення і патэнцыйных ускладненняў, звязаных з гэтай працэдурай, можна
знайсці ў стандартных падручніках, медыцынскай літаратуры і вэб-сайце кампаніі Arrow
International, Inc.: www.telefl ex.com
4
СТОП

Advertisement

loading