BRAYER BR1200WH Instruction Manual page 18

Table blender
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 1
34
BY
• Усталюйце чару блэндара (3) на маторны блок (7).
• Пакладзіце неабходные інгрэдыенты ў чару (3).
• Закройце чару (3) вечкам (2).
• Устаўце шкляначку (1) у адтуліну вечка (2).
• Нататкі:
- блэндар не прызначаны для ўзбівання яйкаў,
прыгатавання бульбянога пюрэ,
- замешвання цеста, адціскання соку з садавіны
і гародніны, драблення цвёрдых і замарожаных
прадуктаў, драблення мяса і мясных прадуктаў.
- аб'ём прадуктаў, якія перапрацоўваюцца, не
павінен перавышаць 2/3 аб'ёму чары (3) і не
павінен быць ніжэй мінімальнай адмеціны на
чары (3) «600».
- для кантролю аб'ёму прадуктаў, якія перапра-
цоўваюцца, выкарыстоўвайце шкалу на чары
(3).
- перад пачаткам драблення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць садавіну ад лупіны,
выдаліць костачкі і парэзаць садавіну кубікамі
памерам 2х2 см.
• Устаўце вілку шнура сілкавання ў разетку.
• Усталюйце ручку (9) у становішча «ON», пры
гэтым загарыцца падсветка (8) на ручцы (9).
• Для ўключэння блэндара і выбару хуткасці кручэн-
ня нажоў-здрабняльнікаў (5) усталюйце ручку (9) у
становішча ад «MIN» дв становішча «MAX».
• Падчас працы блэндара ці ў перапынках можна
дадаваць ў чару (3) неабходные інгрэдыенты. Для
гэтага выміце мерную шкляначку (1) з вечка (2).
Пасля дадання інгрэдыентаў праз адтуліну ў веч-
цы (2) усталюйце мерную шкляначку (1) на месца.
• Па заканчэнні працы ўсталюйце ручку (9) у ста-
новішча «OFF» і выміце вілку шнура сілкавання
з разеткі.
ПРАГРАМЫ ПРАЦЫ БЛЭНДАРА
• Усталюйце ручку (9) у становішча «ON», пры
гэтым загарыцца падсветка (8) на ручцы (9).
• Націсніце кнопку « » «SMOOTHIE» — прыгата-
ванне кактэйляў, пры гэтым загарыцца падсветка
кнопкі«SMOOTHIE», блэндар уключыцца. Для
выключэння блэндара паўторна націсніце кнопку
« » «SMOOTHIE».
• Для ўключэння праграмы « » «ICE
CRUSHING» — драбленне лёду, націсніце кнопку
«ICE CRUSHING», пры гэтым загарыцца падсвет-
ка кнопкі, блэндар уключыцца па праграме дра-
блення лёду. Для выключэння блэндара паўторна
націсніце кнопку « » «ICE CRUSHING».
• Для ўключэння імпульснага рэжыму працы
« » «PULSE», націсніце і ўтрымлівайце кнопку
«PULSE», пры гэтым загарыцца падсветка кнопкі.
• Па заканчэнні працы ўсталюйце ручку (9) у ста-
новішча «OFF» і выміце вілку шнура сілкавання
з разеткі.
• Нататка: — калі перапрацоўка прадуктаў здзяйс-
няецца цяжка, можна дадаць у чару блэндара (3)
трохі вады, соку, адвару і г.д.
ЧЫСТКА І ЎХОД
• Папярэдне прамыйце чару (3), для гэтага налейце
ў чару (3) ваду і дадайце трохі нейтральнага
мыйнага сродку.
• Зачыніце чару (3) вечкам (2) з усталяванай у яе
мернай шкляначкай (1).
• Устаўце вілку шнура сілкавання ў электрычную
разетку.
• Усталюйце ручку (9) у становішча «ON», пры
гэтым загарыцца падсветка (8) на ручцы (9).
• Для ўключэння імпульснага рэжыму працы
« » «PULSE», націсніце і ўтрымлівайце кнопку
«PULSE», пры гэтым загарыцца падсветка кнопкі,
адпусціце кнопку «PULSE» праз некалькі секунд.
• Па заканчэнні прымыўкі чары (3) усталюйце ручку
(9) у становішча «OFF» і выміце вілку шнура сілка-
вання з разеткі.
• Зніміце з чары (3) вечка (2).
• Зніміце чару (3) з маторнага блока (7), злейце
мыйны раствор, прамыйце яе, спаласніце і пра-
сушыце.
• Прамойце мерную шкляначку (1), вечка (2) цёплай
вадой з даданнем нейтральнага мыйнага сродку,
спаласніце і прасушыце.
BY
ЗНЯЦЦЕ І ЎСТАЛЁЎКА НАЖОЎ-ЗДРАБНЯЛЬНІКАЎ
(5)
• Каб зняць нажы-здрабняльнікі (5), павярніце фік-
сатар (6) супраць гадзіннікавай стрэлкі і зніміце.
Выміце нажы-здрабняльнікі (5) і ушчыльняльную
пракладку (4).
УВАГА: Нажы-здрабняльнікі (5) вострыя і
ўяўляюць небяспеку. Будзьце асцярожныя з на-
жамі-здрабняльнікамі (5).
• Прамыйце нажы-здрабняльнікі (5) (толькі з боку
нажоў), ушчыльняльную пракладку (4) цёплай ва-
дой з нейтральным мыйным сродкам, спаласніце
і прасушыце.
• Прамыйце чару блэндара (3) цёплай вадой з
нейтральным мыйным сродкам, спаласніце і
прасушыце.
• Усталюйце ушчыльняльную пракладку (4) на
нажы-здрабняльнікі (5).
• Усталюйце нажы-здрабняльнікі (5) у чару (3),
усталюйце фіксатар (6) і павярніце яго па гадзін-
нікавай стрэлцы.
• Паварочваючы фіксатар (6), не прыкладайце
празмерных высілкаў, каб не пашкодзіць праклад-
ку (4).
• Корпус маторнага блока (7) пратрыце мяккай
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
35

Advertisement

Table of Contents
loading

Table of Contents