Maxwell MW-3751 W Instruction Manual page 58

Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 16
БЕЛАРуСкI
Хлебапякарная мука
Хлебапякарная (рафінаваная) мука, якая складаецца толькі з унутранай часткі зярнят, утрымлівае
максімальную колькасць клейкавіны, якая забяспечвае эластычнасць мякішу і прадухіляе ападанне
хлеба. Выпечка з хлебапякарнай мукі атрымліваецца больш пышнай.
Суцэльназерневая мука (шатраваная)
Суцэльназерневую (шатраваную) муку атрымліваюць шляхам перамолвання суцэльных зерняў
пшаніцы разам з абалонкай. Гэты гатунак мукі адрозніваецца павышанай пажыўнай каштоўнасцю.
Суцэльназерневы хлеб звычайна атрымліваецца меншага памеру. Для паляпшэння спажывецкіх
уласцівасцяў хлеба суцэльназерневую муку часта змешваюць з хлебапякарнай.
кукурузная і аўсяная мука
Для паляпшэння тэкстуры хлеба і надання яму дадатковых смакавых якасцяў змешвайце пшанічную
ці жытнюю муку з кукурузнай ці аўсянай.
Цукар
Цукар узбагачае выпечку дадатковымі смакавымі адценнямі і надае хлебу залацісты колер. Цукар
з'яўляецца пажыўным асяроддзем для росту дражджэй. Дадавайце ў выпечку не толькі рафінаваны,
але і карычневы цукар, а таксама цукровую пудру.
Дрожджы
Рост дражджэй суправаджаецца вылучэннем вуглякіслага газу, які спрыяе ўтварэнню порыстага
мякішу. Мука і цукар з'яўляюцца пажыўным асяроддзем для росту дражджэй. Дадавайце свежыя
прасаваныя ці хуткадзейныя сухія дрожджы. Свежыя прасаваныя дрожджы растварайце ў цёплай
вадкасці (вадзе, малацэ і да т.п.), хуткадзейныя дрожджы дадавайце ў муку (яны не патрабуюць
папярэдняй актывацыі, г.зн. дадавання вады). Прытрымлівайцеся рэкамендацый на ўпакоўцы ці
прытрымлівайцеся наступных прапорцый:
1 чайная лыжка хуткадзейных сухіх дражджэй роўная 1,5 чайнай лыжкі свежых прасаваных
дражджэй.
Захоўвайце дрожджы ў халадзільніку. Высокая тэмпература забівае дрожджы, і цеста падыходзіць
дрэнна.
Соль
Соль надае хлебу дадатковы смак і колер, але запавольвае рост дражджэй. Не выкарыстоўвайце
празмерную колькасць солі. Заўсёды выкарыстоўвайце дробную соль (буйная можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё формы).
Яйкі
Яйкі паляпшаюць структуру і аб'ём выпечкі, надаюць дадатковы смак. Перад дадаваннем у цеста
старанна ўзбіце яйка.
Жывёльныя і раслінныя тлушчы
Жывёльныя і раслінныя тлушчы робяць выпечку мякчэйшай і павялічваюць тэрмін яе захоўвання.
Перш чым дадаць сметанковае масла, парэжце яго на невялікія кубікі ці дайце яму трохі адтаць.
Пякарскі парашок і сода
Сода і пякарскі парашок (разрыхляльнік) скарачаюць час, неабходны для падыходу цеста.
Выкарыстоўвайце разрыхляльнік ці соду пры выпяканні ў «ПАСКОРАНЫМ» рэжыме. Соду неабходна
папярэдне змяшаць з лімоннай кіслатой і невялікай колькасцю мукі (5 г харчовай соды, 3 г лімоннай
кіслаты і 12 г мукі). Гэтая колькасць парашка (20 г) разлічаная на 500 г мукі. Не выкарыстоўвайце для
гашэння соды воцат, гэта робіць мякіш меней аднастайным і больш вільготным. Пякарскі парашок
(разрыхляльнік)
проста засыпце ў форму, прытрымліваючыся ўказанняў у рэцэпце.
58
mw-3751.indd 58
18.05.2012 17:58:48

Advertisement

Table of Contents
loading

Table of Contents