Vitek VT 1680 W Manual Instruction page 36

Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 1
БЕЛАРУСКI
УВАГА! Небяспечна самастойна вырабляць аперацыі па рамонце і абслугоўванню,
што патрабуюць здымання любых кажухоў, якія абараняюць ад шкоднага ўздзеяння
мікрахвалевай энергіі. Не рамантуйце печ самастойна!
ПРАВІЛА ПАДРЫХТОЎКІ ПРАДУКТАЎ У МІКРАХВАЛЕВЫХ ПЕЧАХ
• Пры прыгатаванні бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы
перагрэў шклянога паддона можа прывесці да з'яўлення ў ім расколін.
• Падчас падрыхтоўкі выкарыстоўвайце посуд, прызначаны для мікрахвалевых
печаў, усталяваўшы яго на шкляны паддон.
• Для раўнамернага прыгатавання прадуктаў змяшчайце таўсцейшыя кавалкі
прадуктаў бліжэй да краёў посуду.
• Сачыце за часам прыгатавання. Усталюйце найменшы час прыгатавання, і, калі
неабходна, дадайце яшчэ. Не перавышайце час прыгатавання прадуктаў, гэта
можа прывесці да іх узгарання.
• Рыхтуйце ежу пад шкляным вечкам. Вечка прадухіліць распырскванне соку ці
тлушчу і дапаможа прадуктам рыхтавацца раўнамерна.
• Для паскарэння працэсу прыгатавання адзін раз перавярніце прадукты лёгкага
прыгатавання (напрыклад, кураняты ці гамбургеры). Калі кавалкі мяса вялікія, то
іх варта, прынамсі, двойчы перагортваць падчас прыгатавання.
• Змешвайце падчас прыгатавання прадукты, перасоўваючы іх зверху ўніз і ад
цэнтра да краёў посуду.
КІРАЎНІЦТВА ПА ВЫБАРЫ ПОСУДУ
• Ідэальны матэрыял для посуду для мікрахвалевых печаў павінен быць
"празрыстым" для мікрахваляў, гэта дазваляе іх энергіі праходзіць праз посуд і
разаграваць ежу.
• Мікрахвалі не могуць пранікаць скрозь метал, таму металічны посуд ці посуд з
металічным аздабленнем нельга выкарыстоўваць.
• Нельга змяшчаць у печ прадметы, вырабленыя з паўторна выкарыстоўванай
паперы, бо яна можа ўтрымоўваць украпванні металу, якія могуць стаць чыннікам
узгарання пакавання.
• Круглы і авальны посуд пераважней для выкарыстання ў мікрахвалевай печы, чым
прастакутны.
Праверка посуду перад выкарыстаннем у мікрахвалевай печы
• Усталюйце падыспытны посуд у працоўную камеру печы (напрыклад, талерку),
пастаўце на яго шкляную шклянку з халоднай вадой.
• Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўсталюйце час працы
не больш за 30 секунд.
• Акуратна дакраніцеся да падыспытнага посуду, калі ён нагрэўся, а вада ў
шклянцы халодная, то выкарыстоўваць такі посуд для прыгатавання прадуктаў у
мікрахвалевай печы нельга.
• Пазбягайце перавышэння часу выпрабавання больш 30 секунд.
1680.indd 36
1680.indd 36
36
09.04.2010 14:13:04
09.04.2010 14:13:04

Advertisement

Table of Contents
loading

Table of Contents