Sharp R-63ST Operation Manual page 216

Microwave oven with grill
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 4
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Не спрабуйце замяніць лампу печы або дазволіць
зрабіць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных
агентаў SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярні-
цеся да прадаўца або да аўтарызаванага агента SHA-
RP.
Калі дрот сілкавання пашкоджаны, яго трэба замяніць
на адмысловы.
Замена можа быць зробленая толькі ўпаўнаважаным
агентам SHARP.
Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўнага
кіпення:
УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга награваць
у запячатаных кантэйнерах, паколькі яны могуць вы-
бухнуць.
Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці да за-
трыманага каляхавання, таму з кантэйнерамі неаб-
ходна абыходзіцца асцярожна пры выманні іх з печы.
Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйнеры.
Зніміце пакрыццё перад выкарыстаннем. Герметычна
запячатаны кантэйнер можа выбухнуць з-за высокага
ціску нават пасля выключэння печы.
Будзьце асцярожнымі пры награванні вадкасцяў у
мікрахвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйнеры з
шырокім горлам для выхаду бурбалак.
Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах з
вузкім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі, бо
гэта можа прывесці да вывяржэння змесціва з
кантэйнера пры награванні і выклікаць апёкі.
Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай
вадкасці і магчымага апёку:
1. Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу для гата-
вання.
2. Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам\разагрэвам.
3. Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную па-
лачку або аналагічную прыладу (не металічную)
падчас нагрэву вадкасцяў.
4. Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы
пасля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кі-
пенне.
Не гатуйце яйкі ў шкарлупіне, а таксама не награ-
вайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахвалевай
печы, паколькі яны могуць выбухнуць нават па-
сля выключэння печы. Каб зварыць або разагрэць
вараныя яйкі, пракаліце жаўткі і бялкі, каб яйкі не
выбухнулі. Накрашыце і ачысціце ад шкарлупы зга-
таваныя ўкрутую яйкі перад награванем іх у мікра-
хвалевай печы.
Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса і
садавіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.
Каб пазбегнуць магчымых апёкаў
УВАГА: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіцячага хар-
чавання перад награваннем павінна быць перамеша-
нае або ўзбаўтанае. Правярайце тэмпературу прадук-
таў перад спажываннем, каб пазбегнуць апёкаў.
Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або
пальчаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць
апёкі.
Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкор-
нам, кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук,
каб пазбегнуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення.
Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце тэмпе-
ратуру страў і перемешвайце іх перад падачай на
стол. Сачыце ўважліва за тэмпературай ежы і піцця,
прызначаных дзецям і пажылым людзям. Некаторыя
часткі печы могуць награвацца падчас работы. Дзеці
малодшага ўзросту не павінны маць доступ да печы.
Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай
змесціва; заўсёды правярайце тэмпературу страваў.
Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх адкрыц-
ці, каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла.
Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля
гатавання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў.
Дзеці не павінны маць доступ да печы, каб не апякчы-
ся.
Карыстанне печчу дзецьмі
УВАГА: Дазваляйце дзецям (узростам больш за 8
год) карыстацца печчу без дагляду бацькоў толькі ў
выпадку, калі дзіця ведае ўсе неабходныя інструк-
цыі па бяспецы і выконвае іх, а таксама разумее ры-
зыку наступстваў няслушнага карыстання. Калі печ
выкарыстоўваецца ў рэжымах ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ
ці АЎТАГАТАВАННЕ, дзеці могуць карыстацца ёй
толькі пад даглядам дарослых. Прыстасаванне не
прызначанае для карыстання ім людзьмі (у тым
ліку, дзецьмі) з асаблівасцямі фізічнага ці псіхічнага
развіцця, або з недахопам патрэбнага досьведу і
ведаў, пры ўмове, што яны не ведаюць патрэбных
інструкцыяў па карыстанні дадзеным прыстасаван-
нем. Дагляд за дзецьмі патрэбен, каб запэўніцца,
што яны не забаўляюцца з прыстасаваннем.
Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы
печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу.
Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяс-
пецы: неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў,
асцярожнае зняцце вечкі; наданне асаблівай ўвагі
ўпакоўцы, напрыклад для смажання, паколькі яна
можа быць вельмі гарачай.
Іншыя папярэджанні
Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку.
Не рухайце печ падчас работы.
Прылада прызначаная для выкарыстання ў хатнім
быце і падобных умовах. Да прыкладу:
• кухні для супрацоўнікаў у крамах, офісах і іншых
працоўных месцах;
• прыватных фермерскіх дамах;
• гасцямі гатэляў, матэляў, іншых месцаў адпачынку;
• хостэлах і B&B матэлях.
Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання і
толькі для гатавання ежы. Яна не прызначана для ка-
мерцыйных мэтаў або лабараторнага выкарыстання.
Каб забяспечыць бесперабойную работу Вашай
печы і пазбегнуць пашкоджанняў.
Ніколі не выкарыстоўвайце пустую печ. Пры выкары-
станні посуду для смажання або саманагравальнага
матэрыялу, заўсёды кладзіце іх на тэрмостойкі іза-
лятар, такі, як парцалян, для прадухілення пашко-
джання вярчальнай платформы праз цеплавы стрэс.
Тэрміны для падагрэву, пазначаныя ў рэцэптах страў
не павінны быць перавышаны.
BY-6

Advertisement

Table of Contents
loading

Table of Contents