LG S24SWC Owner's Manual page 84

Wall mounted
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 1
IMPORTANT SAFETY INSTRUCTIONS
4
• Не ўсталёўвайце кандыцыянер на нестабільнай паверхні ці туды, адкуль ён можна
ўпасці. Гэта можа прывесці да смерці, сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Прадзіманне і праверку на ўцечку праводзьце інертным газам (азотам): выкарыстанне
сціснутага паветра або лёгкіх на загаранне газаў можа прывесці да пажару або выбуху.
Эксплуатацыя
• Калі вільготнасць вельмі высокая або калі дзверы ці акно застаюцца адчыненымі, не дазваляйце кандыцыя-
неру працаваць доўгі час. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Упэўніцеся, што падчас працы кандыцыянера шнур сілкавання не нацягваецца і не пашкоджаны. Невыкананне гэтага
патрабавання можа прывесці да пажару, удару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Нічога не кладзіце на кабель сілкавання. Гэта можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашко-
джання прылады.
• Нельга уключаць ці выключаць кандыцыянер, устаўляючы ці вымаючы вілку сілкавання. Гэта можа прывесці
да пажару або да ўдару электрычным токам.
• Не дакранайцеся да кандыцыянера, не працуйце з ім і не рамантуйце яго мокрымі рукамі. Гэта можа прывесці
да пажару або да ўдару электрычным токам.
• Не размяшчайце побач з кабелем сілкавання абагравальнік або іншыя награвальныя прылады. Гэта можа
прывесці да пажару, удару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Не дапускайце, каб у кандыцыянер трапляла вада. Гэта можа прывесці да выбуху або пажару.
• Не пакідайце побач з кандыцыянерам лёгкія на загаранне рэчывы (такія як бензін, бензол і разрэджвальнік).
Гэта можа прывесці да выбуху або пажару.
• Не карыстайцеся кандыцыянерам на працягу доўгага часу ў невялікім памяшканні без вентыляцыі. Рэгулярна
праветрывайце памяшканне. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• Перш чым зноўку карыстацца кандыцыянерам пасля выяўлення ўцечкі газу, добра праветрыце памяшканне.
Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• Калі з кандыцыянера чуецца шум, адчуваецца пах або ідзе дым, адлучыце вілку сілкавання. Невыкананне гэ-
тага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• У шторм ці ўраган выключайце кандыцыянер і зачыняйце акно. Да прыходу ўрагану прыбярыце прыладу з
акна, калі гэта магчыма.
• Адчыніўшы пярэднюю рашотку, не дакранайцеся да электрастатычнага фільтра. Невыкананне гэтага патра-
бавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Калі падчас паводкі кандыцыянер трапіў у ваду, звяжыцеся з аўтарызаваным цэнтрам абслугоўвання. Невы-
кананне гэтага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• Будзьце асцярожныя: нельга, каб вада трапляла ў прыладу.
• Калі разам з кандыцыянерам адначасова працуе награвальная прылада (напрыклад, абагравальнік), упэўні-
цеся, што памяшканне добра праветрываецца. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да пажару,
сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Пры мыцці або рамонце кандыцыянера выключайце сілкаванне і адлучайце вілку сілкавання. Невыкананне гэ-
тага патрабавання можа прывесці да смерці, сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Калі кандыцыянер не выкарыстоўваецца на працягу доўгага часу, адлучайце вілку сілкавання. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Нічога не кладзіце на кандыцыянер. Гэта можа прывесці да пашкоджання прылады.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
!
• Па ачыстку ўнутраных частак звяртайцеся ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання або да ды-
лера. Не выкарыстоўвайце агрэсіўныя мыйныя сродкі, якія выклікаюць карозію або пашко-
джанне прылады. Агрэсіўныя мыйныя сродкі могуць выклікаць пашкоджанне прылады, пажар
або ўдар электрычным токам.

Advertisement

Table of Contents
loading

This manual is also suitable for:

S18swc

Table of Contents