LG S24SWC Owner's Manual page 83

Wall mounted
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 1
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ АБСТАЛЯВАННЯ ПРАЧЫТАЙЦЕ ЎСЕ ІНСТРУКЦЫІ.
Каб пазбегнуць небяспекі і забяспечыць найлепшую працы прылады, прытрымлівайцеся
наступных мер засцярогі
!
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Калі праігнараваць гэтыя ўказанні, гэта можа прывесці да сур'ёзных траўмаў або смерці
АСЦЯРОЖНА
!
Калі праігнараваць наступныя ўказанні, гэта можа прывесці да траўмаў або пашкоджання абсталявання.
!
ПАПЯРЭДЖАННЕ
• Усталяванне або рамонт прылады некваліфікаванымі асобамі можа быць небяспечным
для вас і іншых людзей.
• Кандыцыянер мусіць усталёўвацца згодна з дзяржаўнымі нормамі па мантажы электрычнай праводкі.
• У мэтах бяспекі пашкоджаны шнур сілкавання замяняецца вытворцам, прадстаўніком
цэнтра абслугоўвання або асобай адпаведнай кваліфікацыі.
• Звесткі, прыведзеныя ў дапаможніку, мусяць выкарыстоўвацца кваліфікаваным інжынерам,
які ведае правілы бяспекі і мае адпаведныя інструменты для праверкі і абсталяванне.
• Каб пазбегнуць паломкі абсталявання, прычынення матэрыяльнае шкоды, траўмаў або
смерці людзей, трэба ўважліва прачытаць інструкцыі і пільна іх прытрымлівацца.
• Забараняецца выкарыстанне прылады асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі магчы-
масцямі, разумовымі здольнасцямі, з абмежаваннямі органаў адчування або з недастатковымі ведамі і
досведам, апроч выпадкаў, калі гэтыя асобы знаходзяцца пад наглядам адказных за іх бяспеку асоб
або калі адказныя за бяспеку растлумачылі ім правілы выкарыстання прылады.
• Трэба сачыць, каб дзеці не гулялі з прыладай.
• Калі трэба замяніць шнур сілкавання, работы па замене выконваюцца толькі кваліфіка-
ванымі супрацоўнікамі з выкарыстаннем толькі арыгінальных запасных частак.
Усталяванне
• Выкарыстоўвайце стандартныя рубільнікі з наміналам, які адпавядае наміналу кандыцыянера. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Калі вы ўсталёўваеце або перамяшчаеце прыладу, звяжыцеся з аўтарызаваным цэнтрам абслугоўвання. Не-
выкананне гэтага патрабавання можа прывесці да сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Заўжды выкарыстоўвайце вілку і разетку з зазямленнем. Невыкананне гэтага патраба-
вання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Усталёўвайце панэль і накрыўку блока кіравання згодна з правіламі бяспекі. Невыка-
нанне гэтага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• Перад выкарыстаннем кандыцыянера ўсталюйце асобныя электрычныя разеткі і рубільнік. Невыкананне гэ-
тага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Выкарыстоўвайце стандартныя рубільнікі з наміналам, які адпавядае наміналу кандыцыянера. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Не змяняйце і не падаўжайце шнур сілкавання. Калі шнур сілкавання мае драпіны, або верхні слой адслаіўся
ці сапсаваўся, шнур трэба замяніць. Гэта можа прывесці да пажару або да ўдару электрычным токам.
• Распакоўвайце і ўсталёўвайце кандыцыянер асцярожна. Невыкананне гэтага патраба-
вання можа прывесці да сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Калі вы ўсталёўваеце або перамяшчаеце прыладу, звяжыцеся з аўтарызаваным цэнтрам абслугоўвання. Не-
выкананне гэтага патрабавання можа прывесці да сур'ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
3

Advertisement

Table of Contents
loading

This manual is also suitable for:

S18swc

Table of Contents