ABAC G-520 User Manual page 123

Airbrush kit
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 71
BE
ВЫКАРЫСТАННЕ НАБОРУ ФАРБАПУЛЬТ
Змяшайце колеры або развядзіце фарбу/эмаль, пасля чаго запоўніце каля 2/3 (ці менш) рэзервуара фарбавальным
складам (F / I). Далей падключыце рэзервуар з фарбавальным складам да мацавання пад фарбапультам (Е) так,
каб ён быў надзейна зафіксаваны. Затым да фарбапульта (A) павінна быць прымацавана падача паветра пры
дапамозе трубы, якая падлучана да кампрэсара. Уключыце кампрэсар, адрэгулюйце рэдукцыйны паветраны
клапан такім чынам, каб атрымаўся неабходны працоўны ціск, і націсніце кнопку (B), каб выпусціць фарбавальны
склад.
Разам з трубой і адаптарам (Н) можна выкарыстоўваць сціснутае паветра: труба павінна быць падлучана
да адаптара, а адаптар – прыкручаны да кантэйнера. Для рэгулявання падачы паветра кольца (G) неабходна
павярнуць. Каб перапыніць падачу паветра, кольца трэба павярнуць супраць гадзіннікавай стрэлкі да яго спыну.
Паток фарбавальнага складу можна рэгуляваць праз выпускную адтуліну (D): для шырокага распылення накрыўку
выпускной адтуліны (D) неабходна павярнуць супраць гадзінны стрэлкі, для вузкага распылення яе неабходна
павярнуць па гадзіннікавай стрэлцы.
Калі фарбавальны склад і фарба/эмаль сумяшчальныя, можна выкарыстоўваць іх любую камбінацыю.
Асаблівая ўвага павінна быць нададзена таму, каб фарбавальны склад і/або фарба не ўтрымлівалі камякоў і
бруду. Калі фарба вельмі густая, яе трэба змяшаць з наяўнымі ў продажы разбаўляльнікамі ў суадносінах 1:1.
Фарба вельмі хутка высыхае; таму распыленне павінна быць бесперапынным працэсам, без празмерна працяглых
перебояў.
Тэмпература фарбы па магчымасці не павінна быць ніжэй за +17° C. Зона афарбоўкі таксама не павiнна быць
празмерна халоднай.
N
L
M
Мал.2
ТЭХАБСЛУГОЎВАННЕ
Адключыце падачу паветра падчас тэхабслугоўвання інструмента.
Рэгулярна чысціце і сушыце фільтр у сістэме і адтуліну паветразаборніка пнеўматычнага інструмента.
Змазвайце кожнае хуткараздымнае злучэнне ў сістэме, каб прадухіліць закліноўванне.
Штодня злівайце кандэнсат з паветранага фільтра і з кампрэсара.
Каб пазбегнуць утварэння іржы і мінімізаваць знос, ачышчайце і змазвайце інструмент пасля кожнага выкарыстання.
Рэгулярна правярайце інструмент на аслабленыя балты/шрубы або дэталі.
У выпадку парушэння электрасілкавання: адрамантуйце інструмент.
Толькі навучаныя і кваліфікаваныя тэхнікі могуць наладжваць або рамантаваць інструмент.
Каб мінімізаваць узровень шуму і вібрацыі, трэба рэгулярна рабіць тэхагляд інструмента.
Папярэджанне: каб пазбегнуць пашкоджання шайбаў ніколі не пагружайце фарабапульт цалкам у нітраты або
сінтэтычныя растваральнікі ці ў ваду.
Пасля кожнага выкарыстання каляровы рэзервуар трэба выняць і апаражніць, старанна ачысціць і напалову заліць
растваральнікам. Затым рэзервуар неабходна зноў падлучыць да фарбапульта і распыліць растваральнік, пакуль
змесціва рэзервуара не стане чыстым.
Для таго, каб ачысціць інструмент ад рэшткаў растваральніка, гэтую аперацыю варта паўтарыць без рэзервуара.
Сушыце фарбапульт з дапамогай баваўнянай тканіны. У выпадку забруджвання выпускной адтуліны ачысціце
123

Advertisement

Table of Contents
loading

This manual is also suitable for:

2809913542G-5802809913622

Table of Contents