Іншыя Карысныя Функцыі - Sharp R-60ST Operation Manual

Microwave oven with grill
Hide thumbs Also See for R-60ST:
Table of Contents

Advertisement

Available languages
  • EN

Available languages

  • ENGLISH, page 4
1. ПАСЛЯДОЎНАЕ ГАТАВАННЕ
Гэтая функцыя дазваляе Вам гатаваць у 2 стадыі, што могуць уключаць у сябе ручное гатаванне і\ці пра-
граму размарозкі, гэтаксама як і праграму размарозкі па ваге. Пасля праграмавання не трэба перапыняць
працэс гатавання, бо печ будзе аўтаматычна пераходзіць ад адной стадыі да іншай. Гукавы сігнал будзе
чутны пасля заканчэння першай стадыі. Калі адна з стадыяў - размарозка, яна павінна быць першай.
УВАГА: Аўтаменю нельга абраць як адну са стадыяў.
Прыклад: калі трэба размарожваць ежу 5 хвілін, пасля гатаваць на Р80 мікрахваляў 7 хвілінаў, вы-
канайце наступнае:
- 1. Націсніце на кнопку РАЗМАРОЗКА ПА ВАЗЕ\ЧАСЕ двойчы, пакуль не з'явіцца значэнне dEF2.
- 2. Увесці час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца "5:00" хвілінаў.
- 3. Націсніце на кнопку РЭЖЫМУ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ\ГРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ адзін раз.
- 4. Увядзіце рэжым магутнасці мікрахваляў націснуўшы на РЭЖЫМУ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ\
ГРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ кнопку двойчы для ўсталёўкі рэжыму Р80 ці павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ да
патрэбнага значэння.
- 5. Націснуць на кнопку СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ яшчэ раз, каб пацвердзіць рэжым.
- 6. Увядзіце час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца "7:00" хвілінаў.
- 7. Націсніце СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ каб пачаць гатаванне.
2. ФУНКЦЫЯ +30sec. (ПРАМЫ СТАРТ)
а. Прамы старт
Вы можаце пачаць гатаванне на ўзроўні Р100 цягам 30 секундаў, націснуўшы кнопку СТАРТ\+30sec.\ПА-
ЦВЕРДЗІЦЬ. Гатаванне пачнецца адразу ж і кожнае націсканне гэтай кнопкі падозжыць час гатавання на
30 секундаў.
б. Павелічэнне часу гатавання
Вы можаце працягнуць час размарозкі ці гатаванняу перыядах па 30 секундаў, націскаючы на кнопку
СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ падчас аперацыі. Калі адбываецца размарозка па вазе, функцыі аўтаменю і
працягу гатавання недасяжныя, нават калі націскаць СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ.
УВАГА: Час гатавання можа быць павялічаны макс. на 95 хвілін.
3. АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ
АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ дазваляе Вам прымусіць печ пачаць гатаванне пазней цягам дню.
Перш, чым карыстацца гэтым, запэўніцеся, што гадзіннік выстаўлены на бягучы час дню.
Прыклад:
Глядзіце прыклад ніжэй, каб запраграмаваць печ пачаць гатаванне напрацягу 7 хвілінаў у рэжыме Р80 аў-
таматычна пазней цягам дню. Максімум адкладзенага старту складае 23 гадзіны 59 хвілінаў.
- 1) Націсніце на кнопку РЭЖЫМУ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ\ГРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ адзін раз і павярні-
це ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ каб выставіць рэжым магутнасці на Р80.
- 2) Націсніце на кнопку СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ для пацврджання.
- 3) Увядзіце час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца "7:00" хвілінаў.
Пасля выканання гэтых пунктаў не націскайце кнопку СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ.
- 4) Націсніце на кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ адзін раз. Дысплэй пакажа бягучы
час і лічбы гадзінаў пачнуць міргаць.
- 5) Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ каб абраць пажаданую гадзіну пачатку гатавання.
Уведзены час мусіць быць у прамежку ад 0 да 23.
- 6) Націсніце кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ, індыкатар хвілінаў пачне міргаць.
- 7) Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ каб абраць пажаданую хвіліну пачатку гатавання.
Уведзены час мусіць быць у прамежку ад 0 да 59.
- 8) Націсніце СТАРТ\+30sec.\ПАЦВЕРДЗІЦЬ каб пацвердзіць адкладзены старт. Загарыцца індыкатар
лічбавага часу.
Калі надыйдзе час, праграма аўтаматычна запусціць печ гатаваць цягам 7 хвілінаў на рэжыме магутнасці Р80.
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
BY-11

Advertisement

Table of Contents
loading

Table of Contents